The Life
THE FOUR·3 з 3Кліп 3 з 3
The Life
A short film from a first person point of view. The film shows the unending love the father has for his child, symbolizing God’s love, our separation, Christ’s sacrifice, and the choice we have to respond.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаСпагадлівы і літасьцівы ГОСПАД, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць. Не назаўсёды Ён гневам палае і ня вечна памятае ліхое. Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых, бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэрнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго, як далёкі ад захаду ўсход, так [далёка] Ён нашыя правіны ад нас аддаліў,
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...Яшчэ сказаў: «У аднаго чалавека былі два сыны. І сказаў малодшы з іх бацьку: “Бацька, дай мне належную частку маёмасьці”. І падзяліў ім маёмасьць. І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна. Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу. І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё даглядаць сьвіньняў. І ён жадаў напоўніць жывот свой шалупіньнем, якое елі сьвіньні, і ніхто не даваў яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду! Устаўшы, пайду да бацькі майго і скажу яму: ‘Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім; зрабі мяне адным з парабкаў тваіх’.” І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго. Сын жа сказаў яму: “Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім”. А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі. І прывядзіце кормнае цяля, і закалеце, і, паеўшы, будзем весяліцца. Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...