StoryClubs: Sinful Woman Forgiven
StoryClubs: Sinful Woman Forgiven
A Pharisee invites Jesus to have dinner at His house. They're eating when a woman approaches Jesus. Everyone in the house stares, including the Pharisee. Jesus tells the Pharisee a story. He says that there were two men who owed money to someone. One owed 500 silver coins. The other owed 50. Neither men could pay their debt. So the lender canceled both debts. Jesus asks which man loved the lender more for what he'd done. To download the entire lesson, go to: http://katw-kidstory.com/download/english-kidstory-jesus-film-lessons/
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаНехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг. І вось жанчына з таго гораду, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узьлягае ў доме фарысэя, прынесла алябастравы збанок міра, і, стаўшы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Ягоныя, і мазала мірам. Бачачы гэтае, фарысэй, які быў запрасіў Яго, сказаў сам у сабе: «Калі б Ён быў прарок, дык ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна — грэшніца». І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю нешта сказаць табе». Ён жа кажа: «Кажы, Настаўнік». [Ісус сказаў]: «У аднаго пазычальніка былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі — пяцьдзясят. А як яны ня мелі, чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы, каторы з іх больш узьлюбіць яго?» Адказваючы, Сымон сказаў: «Думаю, што той, якому больш дараваў». Ён жа сказаў яму: «Слушна ты пастанавіў». І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла ногі Мае і валасамі галавы сваёй выцерла. Ты пацалунку Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць ногі Мае. Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае. Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна шмат узьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць». А ёй сказаў: «Адпускаюцца табе грахі».
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...