StoryClubs: Birth of Jesus
StoryClubs·1 з 13Кліп 1 з 13
StoryClubs: Birth of Jesus
The angel Gabriel appears to Mary, a virgin in Nazareth. He announces to her that she has found favor with God and will give birth to Jesus, the Son of God. Through Jesus' birth, prophecies are fulfilled by the arrangement of events. God leaves no detail unnoticed. The same can be said of our own lives. To download the entire lesson, go to: http://katw-kidstory.com/download/english-kidstory-jesus-film-lessons/
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІ сталася ў тыя дні, выйшла ад цэзара Аўгуста пастанова зрабіць перапіс па ўсім сусьвеце. Гэты перапіс быў першы за панаваньня Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з гораду Назарэт, у Юдэю, у горад Давіда, называны Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, запісацца з Марыяю, заручанай з ім жонкай, якая была цяжарная. І сталася, калі яны былі там, надыйшоў дзень нарадзіць ёй; і нарадзіла Сына свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла Яго ў ясьлі, бо не было ім месца ў сьвятліцы. І былі пастухі ў той ваколіцы, якія начавалі ў полі і вартавалі ўначы каля статку свайго. І вось, стаў перад імі анёл Госпада, і слава Госпада асьвяціла іх; і спалохаліся страхам вялікім. І сказаў ім анёл: «Ня бойцеся! Бо вось, я дабравешчу вам радасьць вялікую, якая будзе ўсяму народу, бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Госпад.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...І пайшлі пасьпешліва, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўлятка, Якое ляжала ў ясьлях. І, убачыўшы, расказалі пра словы, якія былі сказаныя ім пра Дзіцятка Гэтае. І ўсе, якія чулі, зьдзіўляліся з таго, што расказвалі ім пастухі.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...