Baptism of Jesus by John
Baptism of Jesus by John
John the Baptist calls out in the desert. He preaches by the river Jordan, "Turn away from your sins and be baptized, and God will forgive your sins." He is the one Isaiah predicted would make way for the Lord. The crowds gather. Immediately, he warns them not to only say they have repented. Instead, they're to follow repentance with actions that exhibit a changed heart. Jesus is baptized and receives the Holy Spirit. He kneels at the feet of someone lesser than Himself to be baptized. He demonstrates how we are to be humble.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаА ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понтый Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісаній — тэтрархам у Абіліне, пры першасьвятарах Аньне і Каяфе было слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні. І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Ярданскіх, прапаведуючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў, як напісана ў кнізе словаў прарока Ісаі, які кажа: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго; усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай панізяцца, крывізны няхай выпрастуюцца, і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі; і ўгледзіць усякае цела збаўленьне Божае”». І казаў ён натоўпам, якія прыходзілі хрысьціцца ў яго: «Спараджэньні яхідны, хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад гневу, які надыходзіць? Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, сьсякаецца і кідаецца ў агонь». І спытаўся ў яго натоўп, кажучы: «Дык што нам рабіць?» А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае». Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца, і сказалі яму: «Настаўнік, што нам рабіць?» А ён сказаў ім: «Нічога не бярыце больш таго, што вам загадана». Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй». І народу, які чакаў і разважаў у сэрцах сваіх адносна Яна, ці не Хрыстос ён, адказаў Ян усім, кажучы: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём. Веялка Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць ток Свой, і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а салому спаліць агнём незгасальным».
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...І сталася, калі хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, адчынілася неба, і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і быў голас з неба, які казаў: «Ты — Сын Мой Улюбёны; у Табе Я маю ўпадабаньне». І меў Ісус, пачынаючы [служэньне], гадоў каля трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Гэліяў,
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...