Healing of the Demoniac
JESUS·20 з 61Кліп 20 з 61
Healing of the Demoniac
Jesus and His disciples continue to sail and arrive at Gerasa. A wild man on the shore growls at their approach. Jesus hurries toward him, ahead of His disciples. The man threatens Jesus with the rock. But Jesus just continues to stare at him. The man calls Jesus by name and declares Him to be the Son of God. Jesus asks him his name. At first the man won't say. But Jesus holds out a hand to him. He says his name is Legion. He begs not to be sent back to the abyss. Instead, he wants to go into a nearby herd of pigs. Jesus puts a hand out to the pigs.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІ прыплылі ў краіну Гадарэнскую, якая насупраць Галілеі. Калі ж выйшаў Ён на бераг, пераняў Яго нейкі чалавек з гораду, які меў дэманаў з даўніх часоў, і не апранаў адзеньня, і жыў ня ў доме, але ў магілах. Ён, убачыўшы Ісуса, упаў перад Ім, закрычаўшы, і моцным голасам сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Малю Цябе, ня мучай мяне». Бо Ён загадаў духу нячыстаму выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і дэман гнаў яго ў пустыні. А Ісус спытаўся ў яго, кажучы: «Якое тваё імя?» Ён жа сказаў: «Легіён», бо шмат дэманаў увайшло ў яго. І прасілі Яго, каб не казаў ім ісьці ў бездань. А там на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіньняў; і прасілі Яго [дэманы], каб дазволіў ім увайсьці ў іх, і Ён дазволіў ім. Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіньняў, і рынуўся гурт са стромы ў возера, і згінуў. А тыя, якія пасьвілі іх, убачыўшы, што сталася, уцяклі і, пайшоўшы, паведамілі ў горадзе і вёсках. І выйшлі ўбачыць, што сталася; і прыйшлі да Ісуса, і знайшлі чалавека, з якога выйшлі дэманы, што сядзіць каля ног Ісуса, апрануты і пры розуме; і спалохаліся. А тыя, якія бачылі, распавялі ім, як збаўлены быў апанаваны дэманамі. І прасіла Яго ўсё мноства ваколіцы Гадарэнскае пайсьці ад іх, бо іх ахапіў вялікі страх. Ён жа, увайшоўшы ў човен, вярнуўся. А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім, але Ісус адпусьціў яго, кажучы: «Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...