Childhood of Jesus
JESUS·3 з 61Кліп 3 з 61
Childhood of Jesus
One week after the baby is born, He is circumcised and officially named Jesus. While Jesus is a small boy they go to the temple where they meet a man named Simeon. The Holy Spirit had assured Simeon he would not die before seeing the Lord's Messiah. Simeon sees Jesus and declares Him the promised Messiah.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІ калі прайшло восем дзён, трэба было абрэзаць Хлопчыка, і далі Яму імя Ісус, названае анёлам перш, чым быў Ён зачаты ва ўлоньні. І калі скончыліся дні ачышчэньня іх паводле Закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб прадставіць перад Госпадам, як напісана ў Законе Госпада: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпада», і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў Законе Госпада, пару туркавак ці двух галубянятак. І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім. І было яму сказана ад Духа Сьвятога, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага. І прыйшоў ён у Духу ў сьвятыню. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім абрад паводле Закону, ён узяў Яго на рукі свае, і дабраславіў Бога, і сказаў: «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, у супакоі, бо бачылі вочы мае збаўленьне Тваё, якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў, сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго, Ізраіля». А Язэп і маці Ягоная зьдзіўляліся сказанаму пра Яго. І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілі, і на знак, якому працівіцца будуць. І табе самой меч пранікне ў душу, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў». І была Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з калена Асэра. Яна была ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў. І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч. І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме. І калі яны выканалі ўсё паводле Закону Госпада, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. А Дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім. І кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі. І калі Ён меў дванаццаць гадоў, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята. І калі скончыліся тыя дні і яны варочаліся, застаўся Хлопец Ісус у Ерусаліме, і не заўважылі гэтага Язэп і маці Ягоная, але думалі, што Ён ідзе з іншымі падарожнікамі. Прайшоўшы дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі. І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго. І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх. І ўсе, што слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных. І, убачыўшы Яго, зьдзівіліся, і маці Ягоная сказала Яму: «Дзіця! Што Ты зрабіў нам гэтак? Вось, бацька Твой і я з вялікай мукаю шукалі Цябе». А Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?» І яны не зразумелі слова, якое Ён сказаў ім. І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім. І Ісус узрастаў у мудрасьці, і ва ўзросьце, і ў ласцы ў Бога і людзей.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...