JESUS·17 з 61

Parable of the Sower and the Seed

The crowds press in on Jesus as He walks and teaches. He tells a parable of someone sowing seeds of grain in a field. The seed falls in a number of places, each representing something to the crowd. A disciple asks Jesus why He speaks in parables. Jesus explains the parable to the disciples. The seed that's scattered is the Word of God.

Задаць сваё

Цытаты з Бібліі

Падзяліцца
ЛУКІ 8:4-15

А калі сабралася мноства народу, і з гарадоў зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьць: «Выйшаў сейбіт сеяць насеньне сваё; і, калі ён сеяў, адно ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго; а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці; а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна, і заглушыла яго; а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынесла плод стакротны». Сказаўшы гэтае, Ён усклікнуў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае». А вучні Ягоныя пыталіся ў Яго, кажучы: «Што значыць прыповесьць гэтая?» Ён жа сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны, бачачы, ня бачаць і, чуючы, не разумеюць. Вось жа прыповесьць гэтая: насеньне ёсьць слова Божае. А што пры дарозе — гэта тыя, якія слухаюць, а пасьля прыходзіць д’ябал, і забірае слова з сэрца іхняга, каб не паверылі і не былі збаўленыя. А што на камяні — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць. А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца турботамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду. А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
Бясплатныя рэсурсы

Хочаце глыбей зразумець Біблію?

Далучайцеся да нашага вывучэння Бібліі
JesusFilm