Healing on the Sabbath
JESUS·30 з 61Кліп 30 з 61
Healing on the Sabbath
A boy asks Jesus to tell them more about the kingdom. Jesus teaches in the synagogue that believers shouldn't fear. That God is pleased to give them the kingdom. They can feel free to give because their treasure is somewhere else. He urges them to sell their possessions and give to people. He insists that they can make a treasure in heaven that will never wear out. He says that the treasure follows the heart and where it is.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаНя бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства. Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць. Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...У адной сынагозе Ён навучаў у суботу. І вось, была жанчына, якая васямнаццаць гадоў мела духа нядужасьці, і яна была скорчыўшыся, і не магла выпрастацца. Угледзеўшы яе, Ісус паклікаў яе і сказаў ёй: «Жанчына! Ты вызвалена ад нядужасьці тваёй». І ўсклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася і пачала славіць Бога. На гэта начальнік сынагогі, абураючыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў натоўпу: «Ёсьць шэсьць дзён, калі мусіце працаваць, тады і прыходзьце, каб быць аздароўленымі, а ня ў дзень суботы». Тады Госпад адказаў яму і сказаў: «Крывадушнік! Ці не адвязвае кожны з вас вала свайго ці асла ад ясьляў у суботу і не вядзе паіць? А гэтую дачку Абрагама, якую зьвязаў шатан вось ужо васямнаццаць гадоў, ці ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботы?» І калі гаварыў Ён гэтае, усе супраціўнікі Ягоныя засаромеліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Ягоных.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...