JESUS·44 з 61

Jesus is Betrayed and Arrested

The council of the Jewish elders meets to see how they can get rid of Jesus. Meanwhile, Jesus sits with the rest of His followers and tells them to pray against temptation. Judas arrives at the council and counts out his pieces of silver. Jesus walks off alone so that He can pray. He asks His Heavenly Father to take the burden of His cup away from Him. But He says He'd rather have God's will than His own be done. As Jesus continues to pray, His sweat became like great drops of blood. He rises from prayer and returns to the disciples. But they're asleep. A crowd of Jews approaches Him. Judas leads the way and gets close to Jesus. He kisses Him on the cheek. The disciples lunge forward asking if they should go to battle. Peter runs forward and cuts the ear off one of the men. Jesus heals the man and stops the brawl. He asks why they come with clubs. And Jesus is arrested.

Задаць сваё

Цытаты з Бібліі

Падзяліцца
ЛУКІ 22:1-6

Набліжалася ж сьвята праснакоў, называнае Пасха. І шукалі першасьвятары і кніжнікі, як забіць Яго, бо баяліся народу. А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці, і той, адыйшоўшы, гутарыў з першасьвятарамі і начальнікамі варты, як Яго выдаць ім. І яны ўзрадаваліся, і дамовіліся даць яму грошы, і ён абяцаў, і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры натоўпе.

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
ЛУКІ 22:39-53

І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; а за Ім пайшлі і вучні Ягоныя. Прыйшоўшы ж на месца, Ён сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу». І Ён адыйшоў ад іх як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся, кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі келіх гэты міма Мяне. Аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца». Зьявіўся ж Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю. І, устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў і знайшоў іх, што яны сьпяць ад смутку. І сказаў ім: «Што вы сьпіцё? Устаньце, маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу». Яшчэ Ён гаварыў, аж вось натоўп, а наперадзе іх ішоў адзін з Дванаццаці, называны Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб па­сяброўску [пацалаваць] Яго. Ісус жа сказаў яму: «Юда! Пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?» А тыя, якія былі з Ім, бачачы, што мае стацца, сказалі Яму: «Госпадзе! Ці ня ўдарыць мячом?» І адзін з іх ударыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха. Адказваючы ж, Ісус сказаў: «Пакіньце гэта». І, дакрануўшыся да вуха ягонага, аздаравіў яго. А першасьвятарам, і начальнікам варты сьвятыні, і старшыням, якія прыйшлі супраць Яго, сказаў Ісус: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі. Кожны дзень, калі быў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі на Мяне руку, але гэта вашая гадзіна і ўлада цемры».

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
Бясплатныя рэсурсы

Хочаце глыбей зразумець Біблію?

Далучайцеся да нашага вывучэння Бібліі
JesusFilm