3 з 61JESUS · 61 раздзел

Childhood of Jesus

One week after the baby is born, He is circumcised and officially named Jesus. While Jesus is a small boy they go to the temple where they meet a man named Simeon. The Holy Spirit had assured Simeon he would not die before seeing the Lord's Messiah. Simeon sees Jesus and declares Him the promised Messiah.

Задаць сваё

Цытаты з Бібліі

Падзяліцца
ЛУКІ 2:21-52

І калі прайшло восем дзён, трэба было абрэзаць Хлопчыка, і далі Яму імя Ісус, названае анёлам перш, чым быў Ён зачаты ва ўлоньні. І калі скончыліся дні ачышчэньня іх паводле Закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб прадставіць перад Госпадам, як напісана ў Законе Госпада: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпада», і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў Законе Госпада, пару туркавак ці двух галубянятак. І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім. І было яму сказана ад Духа Сьвятога, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага. І прыйшоў ён у Духу ў сьвятыню. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім абрад паводле Закону, ён узяў Яго на рукі свае, і дабраславіў Бога, і сказаў: «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, у супакоі, бо бачылі вочы мае збаўленьне Тваё, якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў, сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго, Ізраіля». А Язэп і маці Ягоная зьдзіўляліся сказанаму пра Яго. І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілі, і на знак, якому працівіцца будуць. І табе самой меч пранікне ў душу, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў». І была Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з калена Асэра. Яна была ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў. І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч. І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме. І калі яны выканалі ўсё паводле Закону Госпада, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. А Дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім. І кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі. І калі Ён меў дванаццаць гадоў, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята. І калі скончыліся тыя дні і яны варочаліся, застаўся Хлопец Ісус у Ерусаліме, і не заўважылі гэтага Язэп і маці Ягоная, але думалі, што Ён ідзе з іншымі падарожнікамі. Прайшоўшы дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі. І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго. І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх. І ўсе, што слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных. І, убачыўшы Яго, зьдзівіліся, і маці Ягоная сказала Яму: «Дзіця! Што Ты зрабіў нам гэтак? Вось, бацька Твой і я з вялікай мукаю шукалі Цябе». А Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?» І яны не зразумелі слова, якое Ён сказаў ім. І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім. І Ісус узрастаў у мудрасьці, і ва ўзросьце, і ў ласцы ў Бога і людзей.

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
Бясплатныя рэсурсы

Хочаце глыбей зразумець Біблію?

Далучайцеся да нашага вывучэння Бібліі
JesusFilm