John the Baptist in Prison
John the Baptist in Prison
Herod has thrown John the Baptist into prison. Messengers come to him in the prison. They relay to him all that Jesus has been doing. Specifically, they tell him about a funeral procession where Jesus sees the widow who has lost her son. His heart fills with compassion. He tells the young man to get up! The son rises from the dead and goes back with his mother. After hearing this, John asks them to go ask Jesus if He's the Messiah, or if they should expect someone else. The messengers arrive where Jesus is sleeping and ask Him what John wants to know.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІ сталася пасьля гэтага, пайшоў Ён у горад, называны Наін; і з Ім ішлі многія з вучняў Ягоных і шматлікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю. І, убачыўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач». І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілак; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: "Устань!"» І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і Ён аддаў яго маці ягонай. І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў між намі», і: «Бог адведаў народ Свой». І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы. І паведамілі Яну вучні ягоныя пра ўсё гэтае. І, паклікаўшы двух з вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса, кажучы: «Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» А мужы [гэтыя], прыйшоўшы да Яго, сказалі: «Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?”» У гэтую гадзіну Ён многіх аздаравіў ад хваробаў і немачаў, і ад злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок. І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Пайдзіце, паведаміце Яну, што вы бачылі і чулі, што сьляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім дабравесьціцца. І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...