Parable of the Good Samaritan
Parable of the Good Samaritan
A man asks Jesus what they should do. Jesus asks what the Scriptures say. The man replies with, "Love the Lord your God with all your heart, with all your soul, with all your strength, and with all your mind, and love your neighbor as yourself." Jesus tells him that if they do this, they will have life. But then someone asks, "Who is my neighbor?"
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІ вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?» Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?» Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе». [Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць» Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?» На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога. Здарылася, што нейкі сьвятар зыходзіў гэтай дарогаю і, убачыўшы яго, прамінуў яго. Таксама і лявіт, апынуўшыся на тым месцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы, прамінуў яго. А Самаранін нейкі, ідучы, падыйшоў да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся. І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго. А на другі дзень, адыходзячы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся пра яго і, калі выдасі што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе”. Хто з гэтых трох, ты думаеш, стаўся бліжнім таму, які натрапіў на разбойнікаў?» Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...