12 з 61JESUS · 61 раздзел

Sermon on the Mount

Jesus turns to the crowds and walks through them, teaching. He advises everyone how to walk through life in love. And talks of how, out of pride, we often judge others. He implores those who are listening to love their enemies, to actively pray for them. He speaks of offering more than what is asked of you. Do for others what you would have them do for you.

Задаць сваё

Цытаты з Бібліі

Падзяліцца
ЛУКІ 6:24-42

Больш таго, гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымліваеце пацяшэньне сваё. Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць. Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо гэтак рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іхнія. Але вам, якія слухаеце, кажу: Любіце ворагаў вашых, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас. І таму, які ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто забірае ў цябе адзеньне, не перашкаджай узяць і кашулю. Усякаму, хто просіць у цябе, давай; і ад таго, хто ўзяў у цябе, не патрабуй назад. І як хочаце, каб рабілі вам людзі, гэтак і вы рабіце ім. І калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, якія іх любяць. І калі робіце дабро тым, якія вам дабро робяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі тое робяць. І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцёся атрымаць назад, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць назад гэтулькі. Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых. Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны. І не судзіце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і вам будзе даравана; давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана». Сказаў жа ім прыповесьць: «Ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму? Вучань не вышэй за настаўніка свайго, але, удасканаліўшыся, кожны будзе як настаўнік ягоны. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў воку тваім ня бачыш? Ці як можаш сказаць брату твайму: “Браце! Дазволь, выму сучок з вока твайго”, — калі сам ня бачыш бервяна ў воку сваім? Крывадушнік! Вымі спачатку бервяно з вока свайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок, які ў воку брата твайго.

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
Бясплатныя рэсурсы

Хочаце глыбей зразумець Біблію?

Далучайцеся да нашага вывучэння Бібліі
JesusFilm