The Devil Tempts Jesus
The Devil Tempts Jesus
After Jesus has been baptized, He's led by the Spirit into the desert. He spends 40 days there, constantly tempted by the devil. All that time, he eats nothing. The devil tries to tempt Jesus, but Jesus answers using Scripture, resisting him.
ПытанніПадобныя пытанні
Задаць сваёЦытаты з Бібліі
ПадзяліццаІсус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся з Ярдану і быў паведзены Духам у пустыню. Там сорак дзён Ён быў спакушваны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці. І сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты — Сын Божы, скажы гэтаму камяню, каб ён стаўся хлебам». І адказаў яму Ісус, кажучы: «Напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым». І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе валадарствы сусьвету ў імгненьне часу. І сказаў Яму д’ябал: «Дам Табе ўладу над усім гэтым і славу іхнюю, бо яна мне аддадзена, і я, каму хачу, даю яе. Дык калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё». І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”». І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў на самым версе сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься адгэтуль уніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе ўсьцерагчы Цябе”, і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”». І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”». І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пары.
Біблія (пераклад А.Бокуна)
© Antoni Bokun
Чытаць далей...