1 з 19Easter · 19 раздзелаў

Upper Room Teaching

Jesus sits after sharing the bread and wine, sealing a new covenant with His followers, and revealing that there is a traitor among them. He passes on one last specific teaching to His disciples. The disciples listen solemnly. He tells them that the greatest of them must be like the least of them. And the leader must be like the servant. He asks which one is actually greater: the one who sits down at the table or the one who serves? He says that the one who sits is greater. But then He points out that He Himself came as one who serves.

Задаць сваё

Цытаты з Бібліі

Падзяліцца
ЛУКІ 22:24-38

Узьнялася ж і спрэчка між імі, хто з іх лічыцца большым. Ён жа сказаў ім: «Валадары народаў пануюць над імі, і тыя, што маюць над імі ўладу, дабрадзеямі называюцца. Вы ж ня гэтак, але большы сярод вас станься як меншы, і правадыр — як служыцель. Бо хто большы: той, які ўзьлягае за сталом, ці той, які паслугуе? Ці ня той, які ўзьлягае? А Я сярод вас, як той, які паслугуе. Вы ж тыя, хто застаецца са Мною ў спакусах Маіх, і Я пераказваю вам Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой, каб вы елі і пілі за сталом Маім у Валадарстве Маім; і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць каленаў Ізраіля». І сказаў Госпад: «Сымоне, Сымоне! Вось, шатан зажадаў прасейваць вас, як пшаніцу, а Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты, некалі павярнуўшыся, умацуй братоў тваіх». Той жа адказаў Яму: «Госпадзе! З Табою я гатовы ісьці і ў вязьніцу, і на смерць!» Ён жа сказаў: «Кажу табе, Пётар, не прапяе певень сёньня, як ты тройчы адрачэшся, што ведаеш Мяне». І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай». Тады Ён сказаў ім: «Але цяпер, хто мае кайстру, няхай возьме таксама і торбу, і хто ня мае, няхай прадасьць адзеньне сваё і купіць меч. Бо кажу вам, што мусіць зьдзейсьніцца на Мне ўсё гэта, што напісана: “І да беззаконьнікаў залічаны”. Бо ўсяму, што адносна Мяне, надыходзіць канец». Яны ж сказалі: «Госпадзе! Вось, тут два мячы!» А Ён сказаў ім: «Даволі!»

Біблія (пераклад А.Бокуна)

© Antoni Bokun

Чытаць далей...
Бясплатныя рэсурсы

Хочаце глыбей зразумець Біблію?

Далучайцеся да нашага вывучэння Бібліі
JesusFilm